Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

3 Жнв 2015

Каардынатарам групы наглядальнікаў ад МПА СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі назначаны Юрый Вараб'ёў

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каардынатарам групы наглядальнікаў ад МПА СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі назначаны Юрый Вараб'ёў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт МПА СНД.

У адпаведнасці з запрашэннем старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча і старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі прыняць удзел у міжнародным маніторынгу падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі Міжпарламенцкая асамблея СНД пачала фарміраванне групы наглядальнікаў. Распараджэннем старшыні Савета МПА СНД Валянціны Мацвіенка каардынатарам групы па прапанове Федэральнага Сходу РФ назначаны намеснік старшыні Савета Федэрацыі Юрый Вараб'ёў, гаворыцца ў размешчаным паведамленні.

Юрый Вараб'ёў - кандыдат палітычных навук, прадстаўнік ад заканадаўчага (прадстаўнічага) органа дзяржаўнай улады Валагодскай вобласці. У Савеце Федэрацыі курыруе падрыхтоўку і правядзенне форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі, удзельнічае ў рабоце Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, а таксама ў рабоце Міжпарламенцкай камісіі Савета Федэрацыі і Савета Рэспублікі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве.

Група наглядальнікаў ад МПА СНД (увойдзе ў склад місіі Садружнасці Незалежных Дзяржаў) прыме ўдзел у маніторынгу падрыхтоўкі і правядзення выбараў Прэзідэнта Беларусі, якія адбудуцца 11 кастрычніка 2015 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі