Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

11 Кст 2015

Ярмошына заклікае выбаршчыкаў захоўваць згоду ў сэрцах, у сем'ях і на выбарчых участках

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў эфіры канала "Беларусь 1" заклікала выбаршчыкаў захоўваць згоду ў сэрцах, у сем'ях і на выбарчых участках, паведамляе БЕЛТА.

"Я прашу быць адказнымі ў гэты дзень, сабранымі і талерантнымі. Нам трэба захоўваць згоду і ў нашых сэрцах, і ў нашых сем'ях, і ў памяшканні выбарчых участкаў. І тады ў нас усё атрымаецца, і выбары ў нас будуць абавязкова правільнымі", - сказала Лідзія Ярмошына.

Паводле слоў старшыні ЦВК, сёння не толькі адказны, але і святочны дзень. "Заўсёды ў нашай краіне дзень выбараў - свята. Тым больш такі дзень, калі выбіраецца кіраўнік дзяржавы - будучае нашай краіны на бліжэйшыя пяць гадоў", - сказала яна.

Лідзія Ярмошына заклікала ўсіх выбаршчыкаў, хто гэтага яшчэ не паспеў зрабіць, прыйсці на выбарчыя ўчасткі і аддаць свой голас.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі