Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

16 Oct 2015

Ярмошына: СМІ давалі роўныя магчымасці для ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты

Ярмошына: СМІ давалі роўныя магчымасці для ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. СМІ давалі роўныя магчымасці для ўсіх кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Беларусі ў ходзе цяперашняй кампаніі, заявіла сёння журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Таксама кіраўнік Цэнтрвыбаркама адзначыла, што гэта кампанія была спакойная. Пазітыўным момантам Лідзія Ярмошына лічыць і тое, што ў Беларусі прывіваюцца сучасныя тэхналогіі як інфармавання выбаршчыкаў, так і вядзення агітацыі.

Акрамя таго, працэс вылучэння кандыдатаў стаў больш ліберальным. Тое ж самае датычыцца і агітацыйнага перыяду. "Думаю, гэта і ёсць пазітыўнае. Негатыўнага я не адзначыла б наогул", - сказала Лідзія Ярмошына.

"Абсалютна ўпэўнена, што кожны з іх (старшынь выбаркамаў. - Заўвага БЕЛТА) стараўся зрабіць сваю работу добрасумленна. Гэта з'яўляецца самым галоўным", - дадала кіраўнік ЦВК.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі