Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

31 Ліп 2015

Ярмошына: Работа па фарміраванні спісаў выбаршчыкаў павінна быць праведзена максімальна якасна

31 ліпеня, Гомель /Юлія Лысенка - БЕЛТА/. Работа па фарміраванні спісаў выбаршчыкаў павінна быць праведзена максімальна якасна. Аб гэтым заявіла, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, якая праводзіць у Гомелі семінар-вучобу з кіруючым складам тэрытарыяльных выбарчых камісій рэгіёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Часта асноўная прэтэнзія выбаршчыкаў датычыцца таго, што яны не знаходзяць сябе ў спісах, або запрашэнні для ўдзелу ў выбарах накіроўваюцца сваякам, якіх ужо няма ў жывых. Таму мы разлічваем, што работа па фарміраванні спісаў будзе праведзена максімальна якасна", - выказала патрабаванне кіраўнік ЦВК.

Яна нагадала, што фарміраваннем спісаў выбаршчыкаў займаюцца мясцовыя выканаўчыя органы ўлады, выкарыстоўваючы пры гэтым спісы, якія прымяняліся ў ходзе ранейшай выбарчай кампаніі, звяраючыся папярэдне з ваенкаматамі, загсамі, абыходзячы пакватэрна дамы і гэтак далей. Іх карэкціроўкай займаюцца выбарчыя камісіі, утвораныя на тэрыторыі кожнага ўчастка для галасавання. "Спісы выбаршчыкаў вывешваюцца за 15 дзён да даты выбараў, у бягучым годзе гэта будзе 26 верасня. Да гэтай даты яны павінны быць поўнасцю сфарміраваны", - дадала Лідзія Ярмошына.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі