Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

22 Врс 2015

Ярмошына: Прадстаўнікі місіі ПА АБСЕ задаволены ходам выбарчай кампаніі

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі кароткатэрміновай місіі ПА АБСЕ задаволены ходам выбарчай кампаніі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, каменціруючы сённяшнюю сустрэчу з намеснікам старшыні ПА АБСЕ Кентам Харстэдам.

Кіраўнік ЦВК растлумачыла, што на сустрэчы былі Кент Харстэд і два іншыя прадстаўнікі місіі. "Яны пакуль выказалі задавальненне тым, як ідзе выбарчая кампанія. Таксама яны выказалі надзею на тое, што ў іх не будзе падстаў для расчаравання менавіта ў дзень выбараў", - сказала Лідзія Ярмошына.

Яна дадала, што Кент Харстэд хацеў даведацца, у якім тэмпе развіваецца перадвыбарная кампанія. Лідзія Ярмошына расказала парламентарыю аб тым, што адбываецца ў Беларусі ў рамках электаральнай кампаніі. Кент Харстэд і два іншыя прадстаўнікі ад АБСЕ задавалі ў сваю чаргу пытанні, якія датычацца фарміравання выбаркамаў, прадастаўлення эфірнага часу для кандыдатаў, парадку складання спісаў выбаршчыкаў.

Лідзія Ярмошына ўдакладніла, што менавіта Кент Харстэд будзе кіраваць місіяй кароткатэрміновых наглядальнікаў ПА АБСЕ.

Як паведамляецца на сайце БДІПЧ АБСЕ, наглядальнікі кароткатэрміновай місіі ПА АБСЕ будуць прыбываць у Беларусь 7 кастрычніка, каб пачаць непасрэднае назіранне. Плануецца, што іх будзе амаль 400 чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі