Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

14 Врс 2015

Ярмошына пазітыўна ацэньвае размову з наглядальнымі місіямі

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Размова з міжнароднымі місіямі па назіранні за выбарамі Прэзідэнта Беларусі складваецца аб'ектыўна. Аб гэтым заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", перадае БЕЛТА.

Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, адчування, што справаздачы міжнародных місій напісаны задоўга да правядзення выбараў, цяпер у яе няма. "Усё вельмі аб'ектыўна. Пытанні маюць не прадузяты характар, калі недзе і прасочваецца пэўны падтэкст, то ён усё роўна выказаны вельмі карэктна. Таму на гэты момант у мяне вельмі пазітыўнае адчуванне ад размовы з такімі місіямі", - сказала Лідзія Ярмошына.

Разам з тым старшыня ЦВК дадала, што не трэба забываць, што ўсё змяняецца: і светапарадак, погляды на палітыку ўнутры краіны і ва ўсім свеце.

Паводле апошніх даных, у Беларусі акрэдытавана 195 міжнародных наглядальнікаў, якія ў асноўным прадстаўляюць місію СНД, а таксама місіі АБСЕ і ПАСЕ. Акрамя таго, у краіне ўжо працуюць больш як 4 тыс. нацыянальных наглядальнікаў. Цэнтрвыбаркам Беларусі ў бліжэйшы час плануе зарэгістраваць яшчэ 50 міжнародных наглядальнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі