Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

6 Жнв 2015

Ярмошына: Патэнцыяльныя кандыдаты на пасаду Прэзідэнта павінны больш актыўна заяўляць аб сабе

Ярмошына: Патэнцыяльныя кандыдаты на пасаду Прэзідэнта павінны больш актыўна заяўляць аб сабе

6 жніўня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Патэнцыяльныя кандыдаты на пасаду Прэзідэнта павінны больш актыўна заяўляць аб сабе. Такое меркаванне выказала сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына па выніках пасяджэння ЦВК, на якім разглядаліся пытанні падрыхтоўкі і правядзення маючых адбыцца выбараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Патэнцыяльныя кандыдаты павінны часцей заяўляць аб сабе - колькі яны сабралі (подпісаў у падтрымку свайго вылучэння. - Заўвага БЕЛТА), з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца", - лічыць Лідзія Ярмошына.

Пры гэтым, паводле яе слоў, у час цяперашняй выбарчай кампаніі кандыдаты на пасаду Прэзідэнта змогуць скарыстацца бясплатным эфірам на працягу месяца. "Гэта вельмі добра, што ёсць магчымасць нагадвання аб сабе спачатку ў тэлевізійным эфіры, потым - у радыйным", - лічыць яна. Лідзія Ярмошына таксама звярнула ўвагу, што на гэты раз тэледэбаты пройдуць бліжэй да пачатку датэрміновага галасавання.

Адным з важных новаўвядзенняў з'яўляецца падаўжэнне часу тэледэбатаў у выпадку, калі кандыдатаў будзе больш за пяць. "Раней, колькі б іх не прыйшло, прадастаўлялася гадзіна эфірнага часу. Таму я думаю, што ўсе гэтыя магчымасці павялічваюць прысутнасць кандыдатаў у прэзідэнты ў эфіры, прычым у бясплатным", - рэзюмавала Лідзія Ярмошына.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі