Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

13 Жнв 2015

Ярмошына: Ініцыятыўныя групы ўжо здаюць подпісы ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Беларусі ўжо здаюць подпісы ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, паведаміла ў сваім чарговым відэазвароце старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік ЦВК нагадала, што засталося 8 дзён да заканчэння збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі.

Група, якая збірае подпісы ў падтрымку дзеючага Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, ужо здала ва ўсе тэрытарыяльныя камісіі больш як 900 тыс. подпісаў. Яны размеркаваліся раўнамерна па ўсіх рэгіёнах.

Акрамя таго, паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, даволі раўнамерна размеркаваліся па рэгіёнах і подпісы ў падтрымку Сяргея Гайдукевіча. У тэрытарыяльныя выбаркамы здадзена ўжо 35 тыс. подпісаў за яго. Але пакуль гэта група не здала подпісы, сабраныя ў Брэсцкай і Віцебскай абласцях.

Каманда Мікалая Улаховіча здала больш як 15 тыс. подпісаў у раённыя выбаркамы Мінска і Мінскай вобласці. Больш як 1 тыс. подпісаў здадзена групай патэнцыяльнага кандыдата Таццяны Караткевіч. "Яны сабраны толькі на тэрыторыі Брэсцкай і Віцебскай абласцей. Пакуль што подпісы, сабраныя ў іншых рэгіёнах, у выбарчыя камісіі не здаваліся", - сказала Лідзія Ярмошына. Таксама ў адну з раённых камісій Мінскай вобласці здадзена 48 подпісаў за Сяргея Калякіна.

Астатнія ініцыятыўныя групы (у падтрымку Жанны Раманоўскай, Анатоля Лябедзькі і Віктара Цярэшчанкі) пакуль не здавалі подпісы ў выбаркамы.

Лідзія Ярмошына таксама заявіла, звяртаючыся да выбаршчыкаў: "Прашу вас на працягу наступнага тыдня падтрымаць нашых патэнцыяльных кандыдатаў, каб выбарчая кампанія была цікавай, разнастайнай і альтэрнатыўнай". Яна раіць грамадзянам, выходзячы з дома, асабліва ў выхадныя дні, браць з сабой пашпарт, таму што магчыма сустрэць каго-небудзь з ініцыятыўнай групы таго прэтэндэнта на пасаду Прэзідэнта Беларусі, чыя праграма найбольш блізкая канкрэтнаму выбаршчыку.

"Адначасова я звяртаюся да членаў ініцыятыўных груп, асабліва да каардынатараў гэтых груп, якія працуюць у розных раёнах Рэспублікі Беларусь, каб яны не зацягвалі са здачай подпісаў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі", - дадала кіраўнік ЦВК. Яна нагадала, што дзверы камісій закрыюцца для здачы подпісаў у 19.00 21 жніўня. "Тэрмін работы прадоўжаны не будзе. Таму не падвядзіце тых людзей, якія вам даверыліся і ўключыліся ў склад ініцыятыўных груп", - падкрэсліла Лідзія Ярмошына.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі