Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

16 Врс 2015

Ярмошына: Нелегальнага фінансавання фондаў кандыдатаў у прэзідэнты няма

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нелегальнага фінансавання фондаў кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі няма. Аб гэтым сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці вядомы ёй факты такіх парушэнняў, кіраўнік Цэнтрвыбаркама адзначыла: "Мы маем справу толькі з легальнымі крыніцамі даходаў, гэта значыць толькі з тым, што паступае на рахунак у Беларусбанку".

"Мы не ведаем, хто з кандыдатаў, магчыма, атрымлівае сродкі па-за гэтым - наяўнымі ў каробцы з-пад ксеракса. Аднак, мяркуючы па сціпласці выбарчых кампаній, думаю, што такога фінансавання няма. Фінансаванне сапраўды ідзе легальна", - лічыць Лідзія Ярмошына.

У гэтым годзе прэтэндэнты на вышэйшую дзяржаўную пасаду могуць фарміраваць фінансавыя фонды з асабістых сродкаў, а таксама за кошт ахвяраванняў юрыдычных і фізічных асоб.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі