Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

14 Жнв 2015

Ярмошына не выключае ў будучым пераходу на галасаванне па электроннай пошце для грамадзян, якія пражываюць за межамі Беларусі

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына не выключае ў будучым пераходу на галасаванне па электроннай пошце для грамадзян Беларусі, якія пражываюць за межамі краіны. Аб гэтым яна паведаміла карэспандэнту БЕЛТА.

Як адзначыла Лідзія Ярмошына, рост участкаў для галасавання за мяжой сведчыць аб тым, што колькасць беларускіх грамадзян, якія пражываюць за мяжой, значна павялічылася. Пры гэтым старшыня ЦВК звярнула ўвагу, што ў Расіі і Польшчы для галасавання на гэтых прэзідэнцкіх выбарах утворана аднолькавая колькасць участкаў (па чатыры). "Хоць я лічу, што для Расіі гэтага відавочна недасткова, паколькі грамадзяне Беларусі, якія працуюць, напрыклад, на Поўначы, у выбарах удзельнічаць, на жаль, не змогуць. Яны могуць, вядома, прыехаць у Маскву, але я сумняваюся, што яны гэта зробяць, - заўважыла яна. - Таму менавіта для такіх выпадкаў трэба некалі пераходзіць (і я думаю, што некалі гэта адбудзецца) на галасаванне па электроннай пошце".

Паводле слоў старшыні Цэнтрвыбаркама, пры галасаванні па электроннай пошце важна, па-першае, ідэнтыфікаваць выбаршчыка, а па-другое, захаваць тайну яго волевыяўлення. "Цяпер актыўна ўкараняецца электронны подпіс, таму я лічу, што ідэнтыфікаваць выбаршчыкаў будзе даволі проста. Адзінае, трэба прадумаць пытанне таемнасці галасавання. Калі гэта ідэя будзе рэалізавана, лічу, што колькасць грамадзян, якія галасуюць за мяжой, у нас павялічыцца. Пакуль жа іх нязначная колькасць", - адзначыла Лідзія Ярмошына.

Усяго для гэтых прэзідэнцкіх выбараў створана 6129 участкаў для галасавання, з якіх 49 - за мяжой. Замежныя ўчасткі ўтвораны пры дыппрадстаўніцтвах у наступных гарадах: Вена (Аўстрыя), Баку (Азербайджан), Ерэван (Арменія), Брусель (Бельгія), Сафія (Балгарыя), Лондан (Вялікабрытанія), Будапешт (Венгрыя), Каракас (Венесуэла), Берлін і Мюнхен (Германія), Тэль-Авіў (Ізраіль), Нью-Дэлі (Індыя), Рым і Мілан (Італія), Астана (Казахстан), Атава (Канада), Пекін і Шанхай (Кітай), Гавана (Куба), Рыга і Даўгаўпілс (Латвія), Вільнюс (Літва), Кішынёў (Малдова), Гаага (Нідэрланды), Варшава, Гданьск, Беласток і Бяла-Падляска (Польшча), Абу-Дабі (ААЭ), Масква, Санкт-Пецярбург, Калінінград і Растоў-на-Доне (Расія), Бялград (Сербія), Браціслава (Славакія), Вашынгтон і Нью-Ёрк (ЗША), Анкара і Стамбул (Турцыя), Ташкент (Узбекістан), Кіеў (Украіна), Парыж (Францыя), Хельсінкі (Фінляндыя), Прага (Чэхія), Берн (Швейцарыя), Кіта (Эквадор), Талін (Эстонія), Прэторыя (ПАР), Токіа (Японія).

Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 11 кастрычніка 2015 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі