Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

16 Врс 2015

Ярмошына: Мясцовыя ўлады прадаставілі вельмі шырокія магчымасці для збору подпісаў і агітацыі

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мясцовыя ўлады прадаставілі ў час прэзідэнцкай кампаніі 2015 года вельмі шырокія магчымасці для збору подпісаў і агітацыі, заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў час анлайн-канфрэнцыі на сайце БЕЛТА.

"Больш за ўсё абрадавалі мясцовыя ўлады. Не толькі ў Мінску, але і ў невялікіх гарадах і вёсках былі прадастаўлены дэмакратычныя ўмовы для збору подпісаў. У 2010 годзе гэтых месц для пікетаў, калі гэта датычылася не Мінска, а нейкага невялікага горада і нават абласнога цэнтра, было намнога менш, абмежаванняў дзейнічала значна больш. На гэты раз умовы былі лепшыя. Я сказала б, што лепшыя і рашэнні па адвядзенні месц для сустрэч цяпер (на этапе агітацыі. - Заўвага БЕЛТА)", - сказала Лідзія Ярмошына.

Акрамя таго, яна адзначыла, што цяперашняя кампанія значна "больш ветлівая" ў параўнанні з той, што была ў 2010 годзе. "Нават яўныя фальсіфікацыі, якія былі дапушчаны пры зборы подпісаў у адносінах да прэтэндэнта Цярэшчанкі, не могуць зраўнавацца з тымі фальсіфікацыямі, якія дапусціў патэнцыяльны прэтэндэнт з Віцебска (удзельнік этапу збору подпісаў кампаніі-2010. - Заўвага БЕЛТА). Ён наогул прадставіў ліпавыя падпісныя лісты, акрамя 600 подпісаў. Група Цярэшчанкі спрацавала больш добрасумленна", - дадала кіраўнік ЦВК.

Лідзія Ярмошына лічыць, што цяперашнія кандыдаты будуць даносіць да выбаршчыкаў станоўчы мэседж. "У 2010 годзе і крытыка, і агітацыя шэрага кандыдатаў мелі дэструктыўны характар і былі накіраваны, у прынцыпе, на дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне", - адзначыла Лідзія Ярмошына.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі