Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

10 Врс 2015

Ярмошына лічыць скаргу аб выкарыстанні адмінрэсурсу пры зборы подпісаў няслушнай

10 верасня, Мінск /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. Скарга ад партыі БНФ, у якой гаворыцца, што на этапе збору подпісаў быў выкарыстаны адміністрацыйны рэсурс, з'яўляецца няслушнай. Аб гэтым сёння заявіла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ацэньваю яе ў прынцыпе як няслушную", - сказала Лідзія Ярмошына. Старшыня ЦВК дадала, што гэта скарга не магла і не можа паўплываць на вынікі рэгістрацыі кандыдатаў таму, што яна з'яўляецца "дзяжурным дакументам".

Сёння на пасяджэнні ЦВК быў агучаны змест некаторых скаргаў, у якіх гаворыцца аб выкарыстанні адміністрацыйнага рэсурсу на этапе збору подпісаў. У прыватнасці, у Брэсце на адным з заводаў нібы праводзіўся збор подпісаў з дапамогай адмінрэсурсу ў рабочы час. Праверка паказала, што гэта не так. На самай справе подпісы збіраліся нават не на тэрыторыі прадпрыемства, а на прахадной.

Акрамя таго, было праверана паведамленне аб тым, што подпісы збіраліся дырэктарам сярэдняй школы нумар 27 у Гомелі на сходзе супрацоўнікаў гэтай навучальнай установы. Аказалася, што на самай справе ніякія подпісы на гэтай тэхнічнай нарадзе, прысвечанай падрыхтоўцы школы да новага навучальнага года, не збіраліся. Кіраўнік школы ўваходзіць у ініцыятыўную групу па зборы подпісаў. Акрамя гэтага, у Гродзенскай вобласці ў выбаркам паступіў ананімны званок наконт таго, што адзін з урачоў нібы збірае подпісы ў пацыентаў у рабочы час. Аднак імя гэтага ўрача назваць адмовіліся. Праверкі па такіх паведамленнях, якія былі ў тым ліку ў публікацыях на інтэрнэт-сайтах, праводзіліся і ў Мінску. Па іх выніках фактаў выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу не выяўлена.

Што датычыцца выкарыстання партрэтаў дзеючага Прэзідэнта Беларусі на пікетах па зборы подпісаў за вылучэнне яго кандыдатам на вышэйшую дзяржаўную пасаду, то яны былі выраблены за кошт сродкаў грамадскіх арганізацый. Гэта не супярэчыць заканадаўству. Лідзія Ярмошына растлумачыла на сённяшнім пасяджэнні ЦВК, што на кожным пікеце могуць выкарыстоўвацца партрэты кандыдатаў. Гэта датычыцца як вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, так і на прэзідэнцкую пасаду.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі