Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

23 Ліп 2015

Ярмошына лічыць пазітыўным удзел прадстаўнікоў палітычных партый у выбарах Прэзідэнта

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына лічыць пазітыўным удзел прадстаўнікоў палітычных партый у выбарах Прэзідэнта. Аб гэтым яна заявіла сёння ў праграме "Актуальны мікрафон" на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына нагадала, што ЦВК зарэгістраваў восем ініцыятыўных груп і, адпаведна, цяпер ёсць восем патэнцыяльных кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы. "Мяне асабліва радуе ў гэту выбарчую кампанію, што 50 працэнтаў з тых, хто зарэгістраваў групы, узначальваюць палітычныя партыі. Дзякуй богу, што нашы палітыкі вяртаюцца да вытокаў - да таго прызначэння, якое першапачаткова было закладзена ў ідэю фарміравання палітычных партый: палітычная партыя заўсёды ўдзельнічае ў выбарах", - падкрэсліла яна. Калі раней партыі ўдзельнічалі толькі ў парламенцкіх або мясцовых выбарах, то цяпер лідары партый, прычым партый старых, вядомых, заявілі аб сваім жаданні ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах і сфарміравалі ініцыятыўныя групы, адзначыла Лідзія Ярмошына.

"Тыя, хто ўдзельнічае ў выбарах, на гэты момант гавораць аб сур'ёзнасці намераў, жаданні ісці да канца, - заўважыла кіраўнік ЦВК. - Магу ім толькі пажадаць удачы. Я вельмі спадзяюся, што гэты месяц збору подпісаў, вельмі адказны, не прынясе канфліктаў, якія могуць быць як з аднаго, так і з другога боку". Лідзія Ярмошына растлумачыла, што, з аднаго боку, мясцовыя ўлады і работнікі праваахоўных органаў часам не зусім карэктна разумеюць ускладзены на іх абавязак у рабоце з ініцыятыўнымі групамі, а, з іншага боку, самі ініцыятыўныя групы не заўсёды паводзяць сябе законапаслухмяна. "Таму я спадзяюся, што ўсе, хто ўдзельнічае ў выбарчай кампаніі, будуць знаходзіцца ў сапраўднай прававой гармоніі ў адносінах і да закона, і да выбаршчыкаў, і адзін да аднаго", - сказала яна.

Старшыня Цэнтрвыбаркама таксама звярнула ўвагу на адну з асаблівасцей цяперашняй выбарчай кампаніі: у спісе тых, хто зарэгістраваў ініцыятыўныя групы, ёсць дзве жанчыны. "І гэта таксама радуе, таму што ў нас даўно дамы на такім узроўні - збору подпісаў - не фігуравалі. Прынамсі, у 2010 годзе іх не было. Яны заўсёды, што называецца, падносілі патроны - напрыклад, з'яўляліся актывістамі перадвыбарнага штаба, але на першыя месцы мужчыны іх не пускалі", - звярнула ўвагу Лідзія Ярмошына.

На яе думку, жанчынам у электаральнай гонцы будзе асабліва нялёгка. "Можа, пытанні будуць задавацца не заўсёды карэктныя, ды і ацэньваюць жанчыну не толькі з пункту гледжання разумовых якасцей, але і тое, як яна выглядае. Спадзяюся, што хаця б адна з іх будзе ўключана потым у бюлетэні для галасавання", - дадала Лідзія Ярмошына.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі