Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

16 Врс 2015

Ярмошына: Кандыдаты не абавязаны прадстаўляць у ЦВК перадвыбарныя праграмы

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кандыдаты на пасаду Прэзідэнта не абавязаны прадстаўляць у ЦВК перадвыбарныя праграмы. Аб гэтым старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына паведаміла сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што яна знаёміцца з перадвыбарнымі праграмамі кандыдатаў толькі ў якасці выбаршчыка. Паводле яе слоў, кандыдаты не прадстаўляюць у Цэнтральную выбарчую камісію перадвыбарныя праграмы і не абавязаны гэтага рабіць. "Закон дае ім магчымасць апублікаваць сваю перадвыбарную праграму - але гэта права, а не абавязак. У прынцыпе, кандыдат можа быць і без перадвыбарнай праграмы. Ніхто яго за гэта не пакарае і не здыме з рэгістрацыі, гэта вырашае выбаршчык", - растлумачыла яна.

"Таму я пакуль не магу параўнаць праграмы. Больш таго, калі б і магла, я не стала б гэтага рабіць, таму што любое параўнанне - гэта ўжо агітацыйная дзейнасць, якая забаронена мне па законе", - дадала старшыня Цэнтрвыбаркама.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі