Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

11 Врс 2015

Ярмошына: Кандыдаты ў прэзідэнты не карыстаюцца недатыкальнасцю і не маюць асаблівых ільгот

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кандыдаты ў прэзідэнты не карыстаюцца недатыкальнасцю і не маюць асаблівых ільгот, паведаміла сёння кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў праграме "Актуальны мікрафон" на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У прынцыпе, кандыдат не мае права ні на што іншае, акрамя вядзення сваёй выбарчай кампаніі. У нас кандыдаты ў прэзідэнты не карыстаюцца недатыкальнасцю і не маюць ніякіх дадатковых ільгот і гарантый. Адзінае, на што яны маюць права, - праводзіць агітацыю за дзяржаўны кошт у тых памерах, якія вызначаны выбарчым заканадаўствам. І, зразумела, яны могуць весці іншыя агітацыйныя мерапрыемствы ў сваю падтрымку", - растлумачыла Лідзія Ярмошына.

Для таго каб звярнуцца да выбаршчыкаў, кожны кандыдат мае права на два бясплатныя выступленні ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" і на два бясплатныя выступленні ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Працягласць аднаго выступлення не можа перавышаць 30 мінут. Акрамя таго, на тэлеканале "Беларусь 1" 3 кастрычніка пройдуць тэледэбаты, для чаго адводзіцца 60 хвілін эфірнага часу. Таксама кандыдаты маюць права бясплатна апублікаваць сваю перадвыбарную праграму ў асобных беларускіх газетах. Аб'ём перадвыбарнай праграмы не можа перавышаць пяці машынапісных старонак (не больш як 10 тыс. знакаў з прабеламі пры камп'ютарным наборы).

Выбары Прэзідэнта пройдуць у Беларусі 11 кастрычніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі