Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

11 Кст 2015

Ярмошына: Яўка на датэрміновым галасаванні ў гэтым годзе стала рэкорднай

Ярмошына: Яўка на датэрміновым галасаванні ў гэтым годзе стала рэкорднай

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яўка на датэрміновым галасаванні ў Беларусі ў гэтым годзе стала рэкорднай, паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца датэрміновага галасавання, то яно дало самую высокую лічбу за ўсю гісторыю выбараў у Рэспубліцы Беларусь", - сказала кіраўнік ЦВК. У 2006 годзе на прэзідэнцкіх выбарах прагаласавалі датэрмінова 31 працэнт грамадзян, у 2008-м на парламенцкіх выбарах - 26 працэнтаў, у 2010-м на прэзідэнцкіх - 23 працэнты, у 2012-м на парламенцкіх - 26 працэнтаў, а ў 2014-м на мясцовых - 32 працэнты. Яўка на датэрміновым галасаванні ў гэтым годзе, якое праходзіла з 6 па 10 кастрычніка, склала 36,05 працэнта.

Інфармацыя аб актыўнасці выбаршчыкаў у першыя гадзіны з'явіцца крыху пазней, адзначыла Лідзія Ярмошына.

Сёння - у асноўны дзень галасавання - па краіне працуюць больш за 6 тыс. участкаў і 49 участкаў за межамі Беларусі. Пры гэтым адкрыліся ўчасткі ў бальніцах і санаторыях, якія не працуюць у дні датэрміновага галасавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі