Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

7 Кст 2015

Ярмошына: Грамадзяне, якія не прыходзяць на выбары, безадказна ставяцца да ўласнай краіны

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадзяне, якія не прыходзяць на выбары, безадказна ставяцца да ўласнай краіны. Аб гэтым заявіла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў час анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі, паведамляе БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што тыя, хто прыйшоў на выбары, падтрымліваюць дзяржаву. Разам з тым яна звярнула ўвагу, што калі ўвесці рэжым агітацыйнага маўчання на ўвесь перыяд выбараў, уключаючы датэрміновае галасаванне, то грамадзяне памруць ад суму. Выбаршчыкі проста не прыйдуць на выбары, таму што не будуць аб іх нічога ведаць.

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі падкрэсліла, што выбары - гэта заўсёды ўзмацненне палітычнай і інфармацыйнай актыўнасці. "І не трэба ад гэтага адмаўляцца", - упэўнена яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі