Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

6 Кст 2015

Ярмошына: Дзякуючы кампаніі 2015 года па выбарах Прэзідэнта ў Беларусі з'явіліся дзве новыя палітычныя фігуры

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзякуючы кампаніі 2015 года па выбарах Прэзідэнта ў Беларусі з'явіліся дзве новыя палітычныя фігуры. Такое меркаванне выказала 6 кастрычніка кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў праграме "Буйным планам" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Можна гаварыць аб кандыдаце Улаховічу, які, у прынцыпе, нікому не быў вядомы як палітык. Ён быў вядомы, мабыць, як гаспадарнік, і тое ў вузкіх колах", - адзначыла Лідзія Ярмошына, дадаўшы, што Беларуская патрыятычная партыя, лідарам якой з'яўляецца Мікалай Улаховіч, была не вельмі актыўная апошнім часам і ў выбарах не ўдзельнічала. "Гэта значыць, хутчэй за ўсё, яна знаходзілася ў нейкім аморфным стане і раптам заявіла аб сабе, і заявіла нядрэнна", - лічыць старшыня ЦВК. "Ён выступае добра, дастойна, шчыра і гаворыць зразумелыя людзям рэчы", - сказала Лідзія Ярмошына аб кандыдаце ў прэзідэнты.

Яшчэ адной дэбютанткай выбарчай кампаніі з'яўляецца Таццяна Караткевіч. "Гэта, сапраўды, чалавек ад грамадскасці, з абсалютна няўрадавым пунктам гледжання", - заўважыла Лідзія Ярмошына. На пытанне, чаму ўсё ж такі беларускія апазіцыйныя сілы фактычна адмовіліся ад Таццяны Караткевіч, старшыня ЦВК адказала: "Можа быць, так трэба - адмежавацца поўнасцю, каб паказаць, што гэты чалавек непажаданы апазіцыі, калі апазіцыя так няўдачліва апошнім часам? У рэшце рэшт, нічога нельга скідаць з рахунку".

Лідзія Ярмошына выказала меркаванне, што чатырох кандыдатаў у прэзідэнты для цяперашніх выбараў дастаткова, у цэлым такая колькасць аптымальная для галоўнай электаральнай падзеі. Пры гэтым яна звярнула ўвагу, што ўстаноўлены значна больш ліберальныя ўмовы як для вылучэння, так і для вядзення перадвыбарнай агітацыі.

Акрамя Таццяны Караткевіч і Мікалая Улаховіча кандыдатамі ў прэзідэнты ў цяперашніх выбарах зарэгістраваны Сяргей Гайдукевіч і Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі