Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

16 Врс 2015

Ярмошына: Беларусь не баіцца экзітполаў

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не баіцца экзітполаў. Аб гэтым заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына сёння ў час анлайн-канферэнцыі аб ходзе прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі на сайце БЕЛТА.

"Наша краіна не баіцца экзітполаў. Яны праводзяцца кожныя прэзідэнцкія выбары", - сказала кіраўнік ЦВК.

Паводле яе слоў, для правядзення экзітполаў неабходна мець акрэдытацыю. "Для гэтага трэба атрымаць адпаведную акрэдытацыю ў камісіі, якая створана пры Савеце Міністраў, працуе на базе Нацыянальнай акадэміі навук", - растлумачыла Лідзія Ярмошына. Прэтэндэнты на правядзенне экзітполаў павінны абавязкова прадставіць доказы таго, што члены каманды прафесійна валодаюць методыкай правядзення сацыялагічных апытанняў. Тыя, хто праводзіць апытанні, павінны мець адпаведныя бэйджы і дакументы.

Выказваючы сваё стаўленне да практыкі апытанняў, Лідзія Ярмошына заўважыла, што схільна давяраць даным экзітполаў. "Лічу, што калі гэта мерапрыемства праводзіцца сумленна і ў адпаведнасці з агульнапрынятымі методыкамі, то яно сапраўды дае вынік, блізкі да таго, які потым пакажуць выбарчыя камісіі", - адзначыла старшыня Цэнтрвыбаркама.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі