Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

12 Кст 2015

Ярмошына: Альтэрнатыўным кандыдатам на выбарах не хапіла палітычнай вядомасці і пазнавальнасці ў грамадстве

Ярмошына: Альтэрнатыўным кандыдатам на выбарах не хапіла палітычнай вядомасці і пазнавальнасці ў грамадстве

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Альтэрнатыўным кандыдатам на выбарах Прэзідэнта Беларусі не хапіла палітычнай вядомасці і пазнавальнасці ў грамадстве. Такое меркаванне выказала сёння журналістам старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На мой погляд, ім не хапіла палітычнай вядомасці, пазнавальнасці ў грамадстве. Насельніцтва, скажам так, мела праблему з выбарам - у тым плане, калі выбар рабіўся не на карысць дзеючага кіраўніка дзяржавы, а насельніцтва разглядала іншыя варыянты. Адсутнасць аўтарытэту і прывяло да таго, што ў нас пратэснае галасаванне вышэйшае, чым галасаванне на карысць каго-небудзь", - лічыць Лідзія Ярмошына.

Паводле папярэдніх даных, Аляксандр Лукашэнка набраў 83,49 працэнта галасоў. Супраць усіх кандыдатаў прагаласавалі 6,4 працэнта выбаршчыкаў. За Таццяну Караткевіч па краіне аддалі галасы 4,42 працэнта. Сяргей Гайдукевіч набраў 3,32 працэнта галасоў, Мікалай Улаховіч - 1,67 працэнта.

У выбарах Прэзідэнта-2015 прынялі ўдзел 87,2 працэнта выбаршчыкаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі