Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

7 Кст 2015

Ярмошына: Аб сваім намеры праводзіць экзітполы ў ЦВК заявілі дзве сацыялагічныя арганізацыі

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб сваім намеры праводзіць экзітполы ў ЦВК заявілі дзве сацыялагічныя арганізацыі. Аб гэтым сёння паведаміла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў час анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі, перадае БЕЛТА.

"Праводзіць экзітполы будуць далёка не ўсе сацыялагічныя арганізацыі, якія акрэдытаваны. Пакуль у Цэнтральную камісію з адпаведным хадайніцтвам звярнуліся толькі дзве. Калі іх дзве, значыць, будзе магчымасць параўнаць вынікі апытання. Я лічу, калі экзітпол праведзены якасна, то ён пакажа галоўныя тэндэнцыі гэтага дня выбараў", - сказала Лідзія Ярмошына.

Як паведамлялася, камісія па апытаннях грамадскай думкі пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акрэдытавала шэсць сацыялагічных структур для правядзення апытанняў па прэзідэнцкіх выбарах і грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне: Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі, Інфармацыйна-аналітычны цэнтр, Магілёўскі інстытут рэгіянальных сацыяльна-палітычных даследаванняў, Цэнтр сацыялагічных і палітычных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Маладзёжная лабараторыя сацыялагічных даследаванняў Рэспубліканскага саюза грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый", Інстытут параўнальных сацыяльных даследаванняў "Еўразійскі барометр". Пры гэтым апошняя арганізацыя не з'яўляецца беларускай, а базіруецца ў Аўстрыі.

Паводле інфармацыі, якой валодае БЕЛТА, прадстаўнікі "Еўразійскага барометра" ў хуткім часе прыбудуць у Беларусь і маюць намер праводзіць экзітполы. У сваю чаргу ў Маладзёжнай лабараторыі сацдаследаванняў растлумачылі, што яе прадстаўнікі плануюць ахапіць у дзень выбараў 308 участкаў, каб даць даныя з дакладнасцю плюс-мінус 5 працэнтаў. На кожным участку, у залежнасці ад яго маштабу, будуць задзейнічаны мінімум два інтэрв'юеры. Як правіла, гэта хлопец і дзяўчына. На буйных участках будуць таксама працаваць брыгадзіры, якія збіраюць даныя ў інтэрв'юераў. Работа гэтых груп пачнецца з 7.45. Плануецца, што вынікі будуць аб'яўлены 11 кастрычніка пасля 20.00.

Раней старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заяўляла, што правядзенне экзітполаў у дзень выбараў - традыцыйная для Беларусі практыка. Пры гэтым Цэнтрвыбаркам не заказвае іх правядзенне і не ўмешваецца ў гэты працэс. "Для гэтага трэба атрымаць адпаведную акрэдытацыю ў камісіі, якая ўтворана пры Савеце Міністраў, працуе на базе Нацыянальнай акадэміі навук", - растлумачыла Лідзія Ярмошына. Прэтэндэнты на правядзенне экзітполаў павінны абавязкова прадставіць доказы, што члены каманды прафесійна валодаюць методыкай правядзення сацыялагічных апытанняў. Тыя, хто праводзіць апытанні, павінны мець адпаведныя бэйджы і дакументы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі