Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

12 Кст 2015

Генеральны сакратар ШАС: у Беларусі выбарчая кампанія праходзіла адкрыта

Генеральны сакратар ШАС: у Беларусі выбарчая кампанія праходзіла адкрыта

12 кастрычніка, Мінск /БЕЛТА - ТАСС/. У Беларусі выбарчая кампанія па выбарах Прэзідэнта праходзіла адкрыта, у рэжыме максімальнай павагі да наглядальнікаў. Такое меркаванне выказаў ТАСС кіраўнік місіі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) на выбарах у рэспубліцы, генеральны сакратар ШАС Дзмітрый Мезенцаў.

"Мы сустракаліся з наглядальнікамі ад розных партый, палітычных структур, аб'яднанняў, прафсаюзаў, Беларускага Хельсінкскага камітэта. Узнікалі пытанні, але танальнасць размовы з імі таксама пацвярджае, што выбары праходзілі адкрыта, у рэжыме максімальнай павагі да наглядальнікаў", - адзначыў ён.

Мезенцаў расказаў, што місія ШАС упершыню прымае ўдзел у назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі у Беларусі і прыбыла па запрашэнні Цэнтрвыбаркама. "Мы пабывалі ў розных рэгіёнах Беларусі. Выбары праходзілі ў вельмі спакойнай абстаноўцы, мы не адзначылі на аднаго парушэння грамадскага парадку", - падкрэсліў Дзмітрый Мезенцаў. Паводле яго слоў, наглядальнікі ШАС "уважліва сачылі, як выконваюцца патрабаванні выбарчага заканадаўства". Пры гэтым ён адзначыў, што беларускае выбарчае заканадаўства "цалкам забяспечвае аднолькавыя правы грамадзян для ажыццяўлення іх грамадзянскага абавязку".

Што датычыцца асабістых уражанняў ад наведвання участкаў, Мезенцаў паведаміў, што яны былі ў вельмі добрым стане, з боку членаў выбарчых камісій была добразычлівасць.

"Гэта асаблівы дзень для Беларусі, якая выбудоўвае свой шлях і пры гэтым актыўна будуе свае адносіны ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, сёння выходзіць на новы ўзровень узаемаадносін з ШАС", - сказаў Дзмітрый Мезенцаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі