Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

11 Кст 2015

Гайдукевіч лічыць, што можа заняць на выбарах Прэзідэнта другое месца

11 кастрычніка, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Сяргей Гайдукевіч лічыць, што можа заняць на выбарах Прэзідэнта Беларусі другое месца. Аб гэтым ён заявіў журналістам у час галасавання на выбарчым участку нумар 77 у аграгарадку Сямкова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сваю перадвыбарную кампанію кандыдат ацаніў высока. "Сваю кампанію ацэньваю на пяць, можа, нават пяць з плюсам", - сказаў Сяргей Гайдукевіч.

Гайдукевіч лічыць, што можа заняць на выбарах Прэзідэнта другое месцаСёння Сяргей Гайдукевіч прыйшоў на выбарчы ўчастак разам з жонкай Алай, сынам Алегам, нявесткай Марыяй і дачкой Лізаветай. Кандыдат прызнаўся, што ў гэты дзень у яго святочны настрой. "Выбары - гэта заўсёды свята. Пры любых абставінах гэта рух наперад, развіццё дзяржавы", - адзначыў ён.

Гайдукевіч лічыць, што можа заняць на выбарах Прэзідэнта другое месцаСяргей Гайдукевіч упэўнены ў карыснасці свайго ўдзелу ў выбарах. "Трэба хадзіць на выбары, каб людзі бачылі альтэрнатыву, каб ведалі іншыя праграмы і меркаванні. Гэта цудоўна, калі людзі маюць альтэрнатыву і права выбару", - сказаў ён.

Гайдукевіч лічыць, што можа заняць на выбарах Прэзідэнта другое месцаСёння Сяргей Гайдукевіч увесь дзень правядзе ў сваім штабе, вечарам ён плануе выступіць па беларускіх тэлеканалах.

Адказваючы на пытанне аб сваім магчымым удзеле ў наступных выбарах Прэзідэнта, Сяргей Гайдукевіч адзначыў: "Я не ведаю, як вам на гэта пытанне адказаць, але я не доўгайграючая пласцінка. Думаю, што ў партыі столькі моладзі, якая будзе прадстаўляць партыю і змагацца на роўных з любым кандыдатам".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі