Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

2 Врс 2015

Доўгатэрміновыя наглядальнікі БДІПЧ АБСЕ пачынаюць маніторынг выбараў Прэзідэнта ў рэгіёнах Беларусі

2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Доўгатэрміновыя наглядальнікі БДІПЧ АБСЕ сёння пачынаюць маніторынг выбараў Прэзідэнта ў рэгіёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

БДІПЧ АБСЕ афіцыйна адкрыла маніторынгавую місію 26 жніўня, яе ўзначальвае французскі дыпламат Жак Фор. Місія ўключае асноўную каманду з 11 экспертаў (з 10 краін), якія працуюць у Мінску, і 36 доўгатэрміновых наглядальнікаў (з 16 краін), якія будуць размешчаны ў групах па двое па ўсёй краіне. Акрамя таго, БДІПЧ запросіць 400 кароткатэрміновых наглядальнікаў для маніторынгу выбарчага працэсу ў краіне. Яны будуць сачыць за працэсамі рэгістрацыі кандыдатаў і выбаршчыкаў, агітацыйнымі мерапрыемствамі, работай выбарчай адміністрацыі і адпаведных урадавых органаў, выбарчым заканадаўствам і яго прымяненнем, а таксама разглядам звязаных з выбарамі скаргаў. Місія таксама будзе праводзіць маніторынг асвятлення кампаніі СМІ.

У час назірання адбудуцца сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржорганаў і асобных кандыдатаў, грамадзянскага грамадства, сродкаў масавай інфармацыі і міжнароднай супольнасці.

11 кастрычніка наглядальнікі будуць сачыць за адкрыццём выбарчых пляцовак, ходам галасавання, падлікам бюлетэняў і падвядзеннем вынікаў. У дзень выбараў місія плануе аб'яднаць намаганні з дэлегацыямі Парламенцкай асамблеі АБСЕ і іншых парламенцкіх партнёраў.

Заява аб папярэдніх вывадах і заключэннях будзе апублікавана 12 кастрычніка. Падагульняючы даклад аб назіранні за ўсім выбарчым працэсам будзе апублікаваны прыкладна праз два месяцы.

Цяпер у Беларусі таксама працуе маніторынгавая місія Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі