Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

11 Кст 2015

Для работы членаў місіі БДІПЧ АБСЕ ў Беларусі створаны добрыя ўмовы - Жак Фор

Для работы членаў місіі БДІПЧ АБСЕ ў Беларусі створаны добрыя ўмовы - Жак Фор

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для работы членаў місіі БДІПЧ АБСЕ, якія прыбылі для назірання за прэзідэнцкімі выбарамі, у Беларусі створаны вельмі добрыя ўмовы. Такое меркаванне выказаў 11 кастрычніка журналістам кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЕ Жак Фор, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прыехалі ў Беларусь больш за два месяцы таму і мелі шмат кантактаў. Працаваць у Беларусі было і прыемна, і карысна. Наглядальнікі місіі БДІПЧ АБСЕ змаглі сустрэцца з усімі людзьмі, якія нас цікавілі. Мы змаглі задаць усе хвалюючыя нас пытанні, часам складаныя, - падкрэсліў Жак Фор. - І для членаў гэтай місіі, і для мяне асабіста ўмовы работы былі ў Беларусі вельмі добрымі".

Жак Фор наведаў вечарам 11 кастрычніка два ўчасткі для галасавання, размешчаныя ў мінскай сярэдняй школе нумар 101. Ён паразмаўляў з членамі ўчастковых выбарчых камісій, наглядальнікамі, а таксама агледзеў кабінкі для галасавання.

Паводле слоў Жака Фора, працэс выбараў для наглядальнікаў нагадвае мазаіку. "Кожны з нас бачыць толькі нейкі кавалачак, але каб мець поўную карціну аб выбарах, неабходна сабраць, аб'яднаць і ацаніць інфармацыю. Думаю, заўтра раніцай у нас будзе добры вобраз таго, што адбываецца ў Беларусі ў час гэтых прэзідэнцкіх выбараў", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі