Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

31 Ліп 2015

Для галасавання грамадзян Беларусі за мяжой плануюць адкрыць 45 участкаў

31 ліпеня, Гомель /Юлія Лысенка - БЕЛТА/. Для галасавання грамадзян Беларусі за мяжой плануюць адкрыць 45 выбарчых участкаў. Аб гэтым, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, якая праводзіць у Гомелі семінар-вучобу з кіруючым складам тэрытарыяльных выбарчых камісій рэгіёна.

"Мы запланавалі сродкі на адкрыццё 45 выбарчых участкаў. Аднак дакладную лічбу сказаць пакуль немагчыма, паколькі паслы павінны зноў правесці ўлік беларускіх грамадзян, якія зарэгістраваны або нейкім іншым чынам лічацца ў пасольстве", - сказала кіраўнік ЦВК.

Яна растлумачыла, што ўчастак адкрываецца там, дзе на консульскім уліку знаходзяцца больш як 20 грамадзян. "Улічваючы вопыт папярэдніх выбарчых кампаній, не думаю, што колькасць участкаў для галасавання значна зменіцца", - дадала Лідзія Ярмошына.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі