Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

12 Кст 2015

Чураў канстатаваў сумленнасць праведзеных у Беларусі выбараў Прэзідэнта

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Расіі Уладзімір Чураў канстатаваў сумленнасць праведзеных у Беларусі выбараў Прэзідэнта. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер, калі ёсць папярэднія даныя, хацеў бы звярнуць увагу на два важныя фактары, якія з аднаго боку пацвярджаюць наяўнасць у Беларусі апазіцыйных настрояў, з другога - сумленнасць праведзеных выбараў. Першае: графа "Супраць усіх" - 7 працэнтаў, гэта шмат. Другое - вынік галасавання ў Мінску, які кантрасна адрозніваецца ад галасавання ў цэлым па краіне", - адзначыў Уладзімір Чураў. Пры гэтым ён канстатаваў, што вынікі галасавання ў цэлым па краіне і ў Мінску ў прыватнасці беларускім і замежным палітолагам былі відавочныя да пачатку галасавання.

Уладзімір Чураў расказаў, што ён не назіраў за выбарамі Прэзідэнта на ўчастках у беларускай сталіцы, за выключэннем аднаго закрытага, ён працаваў у заходнім рэгіёне. "У нас не было скаргаў на разыходжанне даных па датэрміновым галасаванні ні на адным участку, не было скаргаў па галасаванні дома. На кожным участку ў сярэднім было 80-100 заяў на галасаванне дома з прыкладна 1,5 тыс. выбаршчыкаў, унесеных у спісы", - адзначыў ён.

Паводле яго слоў, ні на адным наведаным участку заўваг з боку наглядальнікаў зафіксавана не было. "Адзінае наша пажаданне было, каб на ўсіх участках у рэспубліцы былі празрыстыя урны", - адзначыў Уладзімір Чураў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі