Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

5 Кст 2015

Больш за 500 сустрэч з выбаршчыкамі і больш за 300 пікетаў правялі ў падтрымку кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 500 сустрэч з выбаршчыкамі і больш за 300 пікетаў правялі ў падтрымку кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Беларусі. Аб гэтым у сваім відэазвароце 5 кастрычніка на сайце vybory2015.by заявіла старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе кандыдаты ў прэзідэнты вядуць даволі інтэнсіўную агітацыйную кампанію. У краіне праведзена больш за 500 мерапрыемстваў у закрытых памяшканнях. Гэта сустрэчы з выбаршчыкамі і працоўнымі калектывамі. Таксама перадвыбарныя штабы арганізавалі больш за 300 пікетаў і іншых вулічных масавых мерапрыемстваў. Акрамя таго, кандыдаты на пасаду Прэзідэнта актыўна скарысталіся магчымасцямі правядзення перадвыбарнай агітацыі па тэлебачанні, радыё і ў сродках масавай інфармацыі. Такім чынам, кандыдаты выкарыстоўваюць прадастаўленыя ім шырокія магчымасці і ліберальныя ўмовы для правядзення работы з выбаршчыкамі", - сказала Лідзія Ярмошына.

Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, можна з упэўненасцю гаварыць аб тым, што выбарчая кампанія праходзіць у адпаведнасці з законам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі