Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

15 Ліп 2015

Беларускі саюз жанчын накіруе сваіх прадстаўнікоў у выбаркамы

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ГА "Беларускі саюз жанчын" накіруе сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі ў ходзе прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні праўлення Беларускага саюза жанчын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыла старшыня БСЖ Надзея Ермакова, жаночая арганізацыя, у складзе якой 170 тыс. чалавек, павінна заняць актыўную пазіцыю ў час маючых адбыцца выбараў. "Мы як жаночая арганізацыя, а таксама прадстаўнікі розных структур на сваіх рабочых месцах павінны прадэманстраваць сваю добрую волю", - сказала яна.

Прадстаўнікі Беларускага саюза жанчын на выбарах кіраўніка дзяржавы выступяць і як наглядальнікі, прымуць актыўны ўдзел у зборы подпісаў за кандыдата. Арганізацыя вырашыла падтрымаць дзеючага Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку.

У шэрагу рэгіянальных арганізацый Беларускага саюза жанчын прайшло абмеркаванне плануемага ўдзелу ў выбарчай кампаніі. У прыватнасці, арганізацыя Беларускага саюза жанчын Гродзенскай вобласці мае намер вылучыць не менш за аднаго прадстаўніка на кожны выбарчы ўчастак, а таксама праводзіць пікеты ў падтрымку свайго кандыдата.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі