Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

15 Ліп 2015

Ацэначная місія БДІПЧ АБСЕ будзе знаходзіцца ў Беларусі з 15 па 17 ліпеня

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ацэначная місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ) будзе знаходзіцца ў Беларусі з 15 па 17 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў БДІПЧ АБСЕ.

"Справаздача будзе абнародавана праз тры тыдні пасля вяртання місіі", - удакладнілі ў БДІПЧ. У Беларусі місія плануе правесці сустрэчы з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай улады і грамадзянскай супольнасці, а таксама асноўных палітычных партый, СМІ, недзяржаўнымі арганізацыямі і з мяркуемымі кандыдатамі на прэзідэнцкую пасаду.

Згодна са стандартамі БДІПЧ задача гэтай місіі - ацаніць перадвыбарную атмасферу і падрыхтоўку да выбараў. Грунтуючыся на гэтай ацэнцы, місія будзе рэкамендаваць, ці неабходна гэтаму бюро АБСЕ разгортваць назіранне за выбарамі, а таксама якім чынам весці гэты маніторынг.

Як паведамлялася, 15 ліпеня прадстаўнікі ацэначнай місіі сустрэнуцца з кіраўніцтвам Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі