Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

21 Ліп 2015

Андрэйчанка запрашае парламентарыяў Кыргызстана ўдзельнічаць у назіранні за выбарамі Прэзідэнта Беларусі

Андрэйчанка запрашае парламентарыяў Кыргызстана ўдзельнічаць у назіранні за выбарамі Прэзідэнта Беларусі

21 ліпеня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка запрашае парламентарыяў Кыргызстана ўдзельнічаць у назіранні за выбарамі Прэзідэнта Беларусі. Аб гэтым спікер заявіў сёння ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом гэтай краіны Кубанычбекам Амураліевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Андрэйчанка, у прыватнасці, адзначыў, што паміж парламентамі дзвюх краін выбудоўваюцца канструктыўныя адносіны - іх прадстаўнікі пастаянна сустракаюцца на пляцоўках МПА СНД, ПА АДКБ, ПА АБСЕ, Міжпарламенцкага саюза. Ён папрасіў пасла перадаць удзячнасць спікеру парламента Кыргызстана Асылбеку Жээнбекаву за запрашэнне наведаць гэту краіну і нагадаў, што аналагічнае запрашэнне беларускага боку таксама застаецца ў сіле. "Але пакуль у нас наперадзе важная палітычная падзея (выбары Прэзідэнта. - Заўвага БЕЛТА) - у гэту кампанію мы практычна ўступілі, таму ў бліжэйшы час ажыццявіць візіт не зможам, ды і ў вас 1 лістапада будуць парламенцкія выбары, таму завершым нашы палітычныя кампаніі і вернемся да гэтага пытання", - сказаў ён.

Пры гэтым старшыня Палаты прадстаўнікоў заўважыў, што беларускі бок накіраваў запрашэнні ўдзельнічаць у назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў МПА СНД, ПА АДКБ, ПА АБСЕ, ПА Савета Еўропы. "Я папрасіў бы, каб вы знайшлі магчымасць, і Асылбеку Шарыпавічу (спікеру. - Заўвага БЕЛТА) перадайце, накіраваць сваіх прадстаўнікоў у склад гэтых арганізацый. Мы хочам, каб гэта было маштабнае назіранне. Ніякіх абмежаванняў з нашага боку ў плане ўдзелу міжнародных наглядальнікаў за выбарамі Прэзідэнта не будзе", - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Паводле яго слоў, Беларусь у сваю чаргу (пры наяўнасці адпаведнага запрашэння) таксама накіруе сваіх наглядальнікаў у згаданыя структуры для ўдзелу ў маніторынгу будучых парламенцкіх выбараў у Кыргызстане.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі