Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

2 Кст 2015

Андрэйчанка: Беларусь адкрыта да стасункаў і разлічвае на аб'ектыўную ацэнку выбараў

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі бок адкрыты да стасункаў і разлічвае на аб'ектыўную ацэнку маючых адбыцца выбараў, заявіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка на адкрыцці чарговай сесіі парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы адкрыты да стасункаў і разлічваем на аб'ектыўную ацэнку выбараў, што ў перспектыве дасць магчымасць пашырыць спектр абмяркоўваемых пытанняў", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

"Нам удалося актывізаваць кантакты з прадстаўнікамі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, якія прымуць удзел у назіранні за ходам прэзідэнцкіх выбараў", - адзначыў спікер. Старшыня Палаты прадстаўнікоў канстатаваў у сувязі з гэтым, што адбыліся прыкметныя зрухі ў наладжванні канструктыўнага дыялогу з еўрапейскімі партнёрамі.

"Наша запрашэнне прынялі і наглядальнікі ад парламенцкіх структур АБСЕ, СНД, Саюзнай дзяржавы", - дадаў ён.

Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што гэта сесія адкрываецца ў атмасферы павышанай палітычнай актыўнасці. Гэта актыўнасць якраз звязана з выбарамі Прэзідэнта Беларусі.

"Цяпер вельмі важна захаваць адзінства народа і ўлады, гатоўнасць разам працаваць на агульную карысць. Толькі забяспечыўшы мір і стабільнасць, мы зможам зберагчы дасягнутае і стварыць умовы для ўпэўненага руху краіны па шляху прагрэсу", - сказаў спікер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі