Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

15 Ліп 2015

Ананіч: СМІ Беларусі забяспечаць грамадзянам права атрымання інфармацыі і аднолькавыя ўмовы для кандыдатаў

Ананіч: СМІ Беларусі забяспечаць грамадзянам права атрымання інфармацыі і аднолькавыя ўмовы для кандыдатаў

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сродкі масавай інфармацыі Беларусі забяспечаць грамадзянам права атрымання інфармацыі і стварэння аднолькавых умоў для кандыдатаў у прэзідэнты, каб іх выбарныя праграмы, прапановы былі шырока вядомы кожнаму жыхару краіны, кожнаму выбаршчыку для прыняцця свядомага выбару на карысць далейшага развіцця Беларусі. Аб гэтым заявіла сёння на пасяджэнні праўлення ГА "Беларускі саюз жанчын" міністр інфармацыі Лілія Ананіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку міністра, выбары - гэта час ісціны для дзяржавы, якая за 20 гадоў адбылася як суверэнная. "Палітыка нашай краіны выверана беларускім народам, палітыка, якая неаднаразова паказвала, што наша краіна ідзе курсам, якім можа сёння ганарыцца любая дзяржава", - падкрэсліла яна.

Як адзначыла Лілія Ананіч, інфармацыйная прастора Беларусі адкрыта, зарэгістравана 1,5 тыс. нацыянальных друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, дзве трэці з якіх - недзяржаўныя. Распаўсюджваецца больш як 3 тыс. замежных друкаваных СМІ, каля 200 тэлеканалаў, не гаворачы пра інтэрнэт, які літаральна пранізаў усё грамадства. "У далейшым у ходзе выбарчай кампаніі будзе нарастаць тая пена, на якой будуць спекуляваць нашы апаненты. Яны не будуць грэбаваць ніякімі метадамі для таго, каб ліць бруд на беларускую рэчаіснасць. Ужо сёння гэта назіраецца ў інтэрнэце. Мы маем рычагі ўплыву ў адпаведнасці з законам аб СМІ, але разам з тым няма мэты і задачы кіраваць сітуацыяй адміністрацыйнымі рэсурсамі. Грамадскае меркаванне трэба фарміраваць і жаночымі намаганнямі ў тым ліку", - лічыць Лілія Ананіч.

"Лічу, што жанчыны, Беларускі саюз жанчын павінны актыўна ўключыцца ў агітацыйны працэс, проста расказваючы аб тым, як мы жывём, расказваючы аб нашых сем'ях, якія ў нас імкненні. Нам не трэба нічога даказваць, мы краіна, якая адбылася, бачым, як шмат зроблена і зробім яшчэ больш, калі будзем разам", - падкрэсліла міністр.

Паводле яе слоў, Беларускі саюз жанчын павінен заклікаць усіх удзельнікаў выбарчай кампаніі да максімальна карэктнай выбарнай агітацыі. Гэта прапанова была падтрымана. "Лічу, што жанчыны маюць права сказаць гэта на поўны голас, заклікаць удзельнікаў выбарчай кампаніі не ліць бруд на сваю краіну і на свой народ", - дадала Лілія Ананіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі