Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

5 Кст 2015

Амаль 80 працэнтаў беларусаў давяраюць Прэзідэнту

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 79,5 працэнта жыхароў Беларусі сёння давяраюць Прэзідэнту Беларусі. Аб гэтым сведчаць даныя сацыялагічнага апытання, праведзенага ў апошняй дэкадзе верасня Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам (ІАЦ), паведамляе БЕЛТА.

У ІАЦ адзначылі, што 45,3 працэнта поўнасцю давяраюць кіраўніку дзяржавы, 34,2 працэнта заявілі, што хутчэй давяраюць.

Таксама, паводле даных сацыялагічных апытанняў, грамадзяне Беларусі адзначылі, што ў ходзе агітацыі ў рамках выбарчай прэзідэнцкай кампаніі найбольшую цікавасць у іх выклікалі выступленні кандыдатаў на тэлебачанні, радыё і ў прэсе (42,7 працэнта), тэледэбаты кандыдатаў (35,6 працэнта), сустрэчы кандыдатаў з насельніцтвам па месцы жыхарства (26,1 працэнта), сустрэчы з працоўнымі калектывамі (19,9 працэнта). Размяшчэнне інфармацыі ў інтэрнэце, рассылкі ў сацыяльных сетках выклікалі цікавасць толькі ў 11,2 працэнта выбаршчыкаў. І амаль 15 працэнтаў выказаліся, што ім былі цікавыя лістоўкі, плакаты і іншыя агітацыйныя матэрыялы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі