Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

5 Кст 2015

Амаль 70 працэнтаў беларусаў лічаць, што наглядальнікі АБСЕ прызнаюць вынікі прэзідэнцкіх выбараў

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 68,6 працэнта выбаршчыкаў лічаць, што вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі будуць прызнаны міжнароднымі наглядальнікамі ад АБСЕ. Гэтыя даныя - вынік сацыялагічнага апытання, праведзенага Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам (ІАЦ), паведамляе БЕЛТА.

Пры гэтым 39,9 працэнта апытаных упэўнены ў тым, што вынікі будуць прызнаны, і 28,7 працэнта лічаць, што наглядальнікі АБСЕ хутчэй прызнаюць, чым не, вынікі выбараў Прэзідэнта.

Сацыёлагі звярнулі ўвагу на высокі працэнт тых, хто не змог адказаць (19 працэнтаў). Такім чынам, толькі крыху больш за 12 працэнтаў беларускіх выбаршчыкаў лічаць, што міжнародныя наглядальнікі ад АБСЕ не прызнаюць вынікі прэзідэнцкіх выбараў.

Адказваючы на пытанне, чаму вынікі выбараў будуць прызнаны наглядальнікамі ад АБСЕ, 68 працэнтаў адказалі "таму што гэта выбар народа".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі