Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

12 Кст 2015

Альянс місій наглядальнікаў адзначае добрую арганізацыю выбараў у Беларусі

Альянс місій наглядальнікаў адзначае добрую арганізацыю выбараў у Беларусі

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Альянс місій наглядальнікаў адзначае добрую арганізацыю прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Аб гэтым сёння журналістам заявіла выканаўчы дырэктар Еўрапейскага фонду дэмакратыі Раберта Банаці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнікі альянсу назіралі за выбарамі ў шасці рэгіёнах краіны, наведалі каля 80 выбарчых участкаў. "Працэс галасавання датэрмінова і ў асноўны дзень быў добра арганізаваны", - сказала Раберта Банаці.

Эксперты звярнулі ўвагу на адкрытасць працэдуры галасавання, камфортныя ўмовы, створаныя на ўчастках для выбаршчыкаў і наглядальнікаў.

Раберта Банаці расказала аб некаторых недахопах, якія заўважылі наглядальнікі альянсу. Гэтыя недахопы неістотныя, датычацца канструкцыі урнаў, фармату выбарчых бюлетэняў. Калі іх устараніць, гэта пасадзейнічае павышэнню празрыстасці выбарчага працэсу, лічыць эксперт.

Наглядальнікі альянсу правялі таксама маштабны маніторынг асвятлення выбарчай кампаніі ў СМІ. Яго вынікі будуць прадстаўлены ў справаздачы альянсу, дакумент плануецца абнародаваць 25 кастрычніка.

Альянс місій наглядальнікаў - гэта група міжнародных незалежных наглядальнікаў. У яе складзе прадстаўнікі Еўрапейскага інстытута Ліберці (Германія), Еўрапейскага фонду дэмакратыі (Бельгія), Альянсу еўрапейскага інстытута дэмакратыі (Францыя).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі