Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

5 Стд 2021

Варанюк: на кожным удзельніку УНС вялікая адказнасць перад будучымі пакаленнямі

Варанюк: на кожным удзельніку УНС вялікая адказнасць перад будучымі пакаленнямі
Фота з архiва

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На кожным удзельніку Усебеларускага народнага сходу (УНС) вялікая адказнасць перад будучымі пакаленнямі. Такое меркаванне журналістам выказаў першы сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Дзмітрый Варанюк па выніках VII Пленума ЦК БРСМ, дзе былі выбраны ўдзельнікі VI Усебеларускага народнага сходу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння на пленуме мы выбралі 140 яркіх і актыўных маладых людзей, якія прымуць удзел ва Усебеларускім народным сходзе, - сказаў Дзмітрый Варанюк. - Прэзідэнт не раз падкрэсліваў, што УНС - гэта ўнікальны дэмакратычны форум, на якім будуць прыняты важныя рашэнні, як будзе рухацца далей краіна ў эканоміцы, палітыцы і іншых сферах. І ва ўсіх гэтых працэсах, вядома ж, моладзь павінна прымаць самы актыўны ўдзел. Таму мы падыходзілі да кожнай кандыдатуры вельмі ўважліва. Гэта прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў і ўсіх сфер жыццядзейнасці. Гэта студэнты, навучэнцы, маладыя людзі, якія ўжо адбыліся ў прафесіі, хлопцы і дзяўчаты, якія прапаноўвалі свае ідэі на дыскусійных пляцоўках. І мы ўпэўнены, што ўсе ідэі, якія сёння ёсць у моладзі, будуць прадстаўлены на Усебеларускім народным сходзе, мы зможам іх абмеркаваць, і яны ўвойдуць у агульную канцэпцыю далейшага развіцця нашай краіны".

Паводле слоў першага сакратара ЦК БРСМ, маладых людзей сапраўды цікавіць будучыня сваёй краіны. "Моладзь цікавіць, як сёння жыць, працаваць і развівацца не толькі ў сталіцы і вялікіх гарадах, але і ў вёсцы. Моладзь цікавіць жыллё, пабудова сваёй уласнай сям'і, першы заработак, умовы працы непасрэдна на працоўным месцы. І, вядома ж, самае галоўнае тое, што ўсіх нас аб'ядноўвае - гэта любоў да нашай краіны. Любоў не на словах, а якая павінна ўвасабляцца ў пэўныя справы. І, калі кожны з нас на сваім месцы будзе працаваць з максімальнай аддачай, толькі так мы зможам развіваць нашу краіну", - адзначыў ён.

Дзмітрый Варанюк дадаў, што яму пашанцавала ўжо ўдзельнічаць ва УНС у 2016 годзе. "Тады было актыўнае абмеркаванне, быў прыняты шэраг важных рашэнняў, і добра, што зусім хутка ў мяне будзе магчымасць другі раз прыняць удзел ва Усебеларускім народным сходзе, - падкрэсліў ён. - Зразумела, што УНС - гэта фінальны этап. Але падрыхтоўка пачынаецца задоўга і, сапраўды, вельмі актыўнае абмеркаванне ішло ў кожным раёне, на ўзроўні абласцей. Сёння на кожным удзельніку Усебеларускага народнага сходу вялікая адказнасць, таму што мы ў адказе за прыняцце рашэнняў перад будучымі пакаленнямі".

VI Усебеларускі народны сход пройдзе 11-12 лютага 2021 года ў Мінску. На абмеркаванне ўдзельнікаў будуць вынесены асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны. Агульная колькасць удзельнікаў і запрошаных складзе 2,7 тыс. чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі