Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

13 Apr 2016

Усебеларускія народныя сходы даюць магчымасць выпрацоўваць дарожныя карты далейшага развіцця

Усебеларускія народныя сходы даюць магчымасць выпрацоўваць дарожныя карты далейшага развіцця

13 красавіка, Мінск /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. Усебеларускія народныя сходы даюць магчымасць выпрацоўваць дарожныя карты далейшага развіцця. Такое меркаванне 13 красавіка выказаў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Мікалай Казаравец, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Усебеларускі народны сход - гэта вельмі значная падзея для краіны, таму што на такім форуме разглядаюцца пытанні развіцця грамадства ў Беларусі. Дакладна абазначаюцца напрамкі перспектыўнага развіцця. Закранаецца і маладзёжная палітыка, і адукацыя, і іншыя аспекты", - сказаў сенатар.

Ён таксама растлумачыў, што пасля правядзення такіх маштабных форумаў розныя структуры ўлады больш дакладна абазначаюць напрамкі далейшага развіцця краіны. На падставе гэтага і складаецца дарожная карта, якая вызначае гэтыя напрамкі.

Чарговы Усебеларускі народны сход плануецца правесці ў 2016 годзе. Для гэтага ўжо створаны аргкамітэт, які пачаў падрыхтоўку да маштабнага форуму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі