Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

18 Май 2016

Усебеларускі сход кожнаму надасць стымул працаваць на развіццё эканомікі

Усебеларускі сход кожнаму надасць стымул працаваць на развіццё эканомікі

18 мая, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. V Усебеларускі сход яшчэ ў працэсе падрыхтоўкі прымушае пераацэньваць вынікі ўласнай работы і ў далейшым надасць стымул актыўней уключацца ў агульнае развіццё эканамікі краіны. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў выбраны дэлегат маючага адбыцца народнага веча, дырэктар ААТ "Канструктарскае бюро "Дысплэй" Аляксандр Вайцянкоў.

Ён ужо другі раз прыме ўдзел у такой важнай падзеі, як Усебеларускі народны сход. "Стаўлюся да гэтага з усёй адказнасцю, адчуваю сябе часцінкай свайго народа. Я па жыцці іду з лозунгам - "адказнасць за развіццё эканомікі краіны нясе кожны асобны калектыў і яго кіраўнік". Падаткі ў нас ніжэйшыя, чым у Еўропе. Мы жывём у рыначны век, трэба проста працаваць. Калі гэта зразумеюць у кожным калектыве, то будзе і краіна паспяховая і багатая. Мы самі робім сваю будучыню. Выпускнікі ВНУ - наша аснова. Кожны работнік, кожны інжынер - мы ўсе часткі гэтага працэсу", - адзначыў Аляксандр Вайцянкоў.

На яго думку, насычэнне бюджэту за кошт высокатэхналагічных тавараў павінна стаць адной з важнейшых задач эканамічнага развіцця на будучую пяцігодку. "Як мне бачыцца, нам патрэбна кансалідацыя грамадства, усіх слаёў насельніцтва з акумуляцыяй інтэлекту і высокай прадукцыйнасці ў эканоміцы. І павінна захоўвацца шматвектарнасць дзяржаўнай палітыкі", - выказаў сваю пазіцыю Аляксандр Вайцянкоў.

Адносна работы самога КБ "Дысплэй" яго дырэктар адзначыў, што прадпрыемства спрабуе пашыраць свае рынкі, але пераважна працуе з Расіяй.

Аляксандр Вайцянкоў увайшоў у лік 109 выбраных дэлегатаў V Усебеларускага народнага сходу ад Віцебска

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі