Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

10 Снж 2020

Усебеларускі народны сход дапаможа аб'яднанню грамадства ў рабоце на карысць краіны - вучоны

Усебеларускі народны сход дапаможа аб'яднанню грамадства ў рабоце на карысць краіны - вучоны
Пётр Віцязь. Фота з архіва

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усебеларускі народны сход дапаможа аб'яднанню грамадства ў рабоце на карысць краіны. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пётр Віцязь.

"Правядзенне такога значнага мерапрыемства, як Усебеларускі народны сход, мае вялікае значэнне для нашага грамадства. Неабходна вызначыць напрамкі далейшага развіцця Беларусі, аб'яднацца для дасягнення агульных мэт і вырашэння актуальных задач. Усе мы хочам жыць у міры і згодзе, у спакойнай краіне, у спрыяльных умовах, мець добрую зарплату. Чакаем, што гэты сход дасць магчымасць нам зноў аб'яднацца і разам працаваць на карысць нашай краіны", - сказаў Пётр Віцязь.

Паводле яго слоў, вучоныя прымуць актыўны ўдзел у дыялогу аб будучым Беларусі. "Думаю, на Усебеларускім народным сходзе будуць закранацца пытанні міжнароднага супрацоўніцтва, геапалітыкі, эканомікі і многія іншыя. Вучоныя таксама павінны ў гэтым паўдзельнічаць і паказаць сваё месца ў жыцці грамадства. Вядома, навука - затратны механізм, але выкарыстанне навуковых ведаў дапамагае вырашаць эканамічныя праблемы, садзейнічае развіццю розных сфер дзейнасці", - адзначыў кіраўнік апарату НАН.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі