Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

15 Снж 2020

Унікальная грамадская дыскусія - Кунцэвіч расказаў аб зборы прапаноў да Усебеларускага народнага сходу

Унікальная грамадская дыскусія - Кунцэвіч расказаў аб зборы прапаноў да Усебеларускага народнага сходу

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За ўсю гісторыю Усебеларускага народнага сходу яшчэ ніколі яго правядзенню не папярэднічала такая шырокая грамадская дыскусія па пытаннях далейшага развіцця краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў кіраўнік рабочай групы рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы сходу, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч.

"Фармат дыялогавых пляцовак, грамадскіх і дэпутацкіх прыёмных дае магчымасць правесці своеасаблівую інвентарызацыю найбольш актуальных праблем, якія стаяць перад беларускім грамадствам і дзяржавай, адчуць, што сёння асабліва хвалюе людзей, якой яны хочуць бачыць Беларусь будучага. Аналіз прапаноў, што паступаюць у рабочую групу рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы шостага Усебеларускага народнага сходу, сведчыць аб усё большай сацыяльнай і грамадзянскай актыўнасці", - адзначыў Андрэй Кунцэвіч.

Паводле яго слоў, унесеныя на сённяшні дзень прапановы закранаюць у першую чаргу актуальныя пытанні, нацэленыя на доўгатэрміновую перспектыву. Напрыклад, з улікам сённяшняй геапалітычнай сітуацыі многія ўдзельнікі грамадскай дыскусіі ўказваюць на мэтазгоднасць замацавання на канстытуцыйным узроўні каштоўнасці нацыянальнага суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Беларусі, гісторыка-культурнай самаідэнтыфікацыі народа, памяці аб Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, інфармацыйнай і экалагічнай бяспекі.

"Даволі актыўна ўносяцца прапановы па пераразмеркаванні паўнамоцтваў паміж галінамі ўлады, карэкціроўцы выбарчай сістэмы, далейшым развіцці грамадскіх інстытутаў, павышэнні ролі мясцовага кіравання і самакіравання, фарміраванні канцэптуальных асноў і каштоўнасных арыентацый беларускага грамадства. Сваю пазіцыю па далейшым развіцці нашай дзяржавы рабочай групе давялі 11 з 15 палітычных партый, а таксама вядучыя грамадскія аб'яднанні. На сённяшні дзень сакумулявана больш за 10 тыс. прапаноў. Іх збор прадаўжаецца", - рэзюмаваў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі