Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

15 Лют 2021

Цуй Цымін: УНС - важная пляцоўка для ўдзелу народа ў палітычным жыцці краіны

Цуй Цымін: УНС - важная пляцоўка для ўдзелу народа ў палітычным жыцці краіны
Фота з архiва

15 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Усебеларускі народны сход - важная пляцоўка для ўдзелу беларускага народа ў палітычным жыцці краіны. Такі пункт гледжання выказаў экс-пасол Кітая ў Беларусі, сакратар Партыйнага камітэта Дыпламатычнай акадэміі КНР Цуй Цымін у сваім звароце ў адрас удзельнікаў сходу, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве нашай краіны ў Пекіне.

"У 2016 годзе мне, у той час кіраўніку кітайскага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Беларусі, пашанцавала аказацца ў ліку запрошаных на V Усебеларускі народны сход і выступіць з прамовай. Тое, што прадстаўнікі ўсіх слаёў беларускага грамадства сабраліся разам, каб абмеркаваць план развіцця краіны, зрабіла на мяне глыбокае ўражанне, - расказаў Цуй Цымін. - Я перакананы ў паспяховасці і шостага сходу, які пакажа напрамак эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны на бліжэйшыя пяць гадоў".

Цуй Цымін падкрэсліў: "Цяпер усебаковае стратэгічнае партнёрства Кітая і Беларусі, заснаванае на адкрытым і сумленным супрацоўніцтве, пастаянна паглыбляецца, дружба паміж двума народамі ўсё больш умацоўваецца, у тым ліку ў сумеснай барацьбе з эпідэміяй. Не так даўно памiж Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам адбылася тэлефонная размова, у ходзе якой быў намечаны сумесны план развіцця кітайска-беларускіх адносін. Мы гатовы працаваць сумесна з беларускім бокам для рэалізацыі дамоўленасцей кіраўнікоў дзвюх дзяржаў, паляпшэння ўзаемаразумення, паглыблення традыцыйнай дружбы, умацавання ўзаемных абменаў з тым, каб унесці ўклад у далейшае развіццё кітайска-беларускіх адносін".

Дыпламат расказаў: "За час работы паслом Кітая ў Мінску я ўстанавіў глыбокія сяброўскія адносіны са многімі беларусамі, і я да гэтага часу часта ўспамінаю незабыўныя ўражанні ад знаходжання ў Беларусі. З нагоды Кітайскага Новага года, самага важнага традыцыйнага свята ў нас, я хацеў бы павіншаваць са святам сваіх старых сяброў і ўвесь народ Беларусі".

Акрамя таго, генеральны сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Уладзімір Нораў таксама вітаў правядзенне ў Мінску гэтага важнага форуму: "Упершыню Усебеларускі народны сход прайшоў у кастрычніку 1996 года па ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і з таго часу стаў важкім фактарам у жыцці дзяржавы. Гэта ўнікальная форма народнага дыялогу дае магчымасць вызначыць асноўныя напрамкі развіцця краіны, выпрацаваць стратэгічныя мэты і задачы. З задавальненнем адзначаю, што вынесеныя на абмеркаванне ўдзельнікаў сходу пытанні сведчаць аб разгорнутым кіраўніцтвам краіны маштабным грамадскім дыялогу, гатоўнасці Беларусі да сур'ёзных рэформ, якія адпавядаюць усім сучасным тэндэнцыям".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі