Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

1 Jun 2016

Слова "развіццё" будзе адным з ключавых у выступленнях на Усебеларускім сходзе

Слова

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Слова "развіццё" будзе адным з ключавых у выступленнях на Усебеларускім народным сходзе. Такое меркаванне выказала карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Наталля Кучынская.

"У гэтым годзе адбудзецца пяты Усебеларускі народны сход, які прааналізуе дасягненні Беларусі за гады суверэнітэту. А дасягнулі мы сапраўды многага, хоць часам і не задумваемся аб гэтым. Галоўнае - гэта грамадская згода, мір і палітычная стабільнасць. Беларусь цвёрда стаіць на нагах і нацэлена на развіццё. Створаны моцны і трывалы фундамент - палітычны, заканадаўчы, эканамічны, сацыяльны. Слова "развіццё", мяркую, будзе адным з ключавых у выступленнях", - лічыць Наталля Кучынская.

У першую чаргу атрымаюць развіццё тэмы, якія былі ўзняты ў Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту. Размова пойдзе і аб выкананні праграмы мінулай пяцігодкі, і аб задачах, якія стаяць у будучым. У сувязі з гэтым асноўным дакументам абмеркавання стане Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-2020 гады, у якой вызначаны стратэгічныя мэты - занятасць, экспарт і інвестыцыі.

На думку субяседніцы, размова пойдзе не проста аб эканамічных задачах і сацыяльных пытаннях, але і аб тым, што ў аснове іх вырашэння ляжыць уменне кіраўнікоў мысліць шырока і глыбока - інавацыйна, крэатыўна, аналітычна: спачатку ідэя, мэта як вобраз жаданай будучыні, аналіз рэсурсаў і праблем, успрыманне праблем як асаблівых шанцаў, канкрэтныя крокі і рэфлексія.

"Думай глабальна - дзейнічай лакальна - вядомы прынцып паспяховых кіраўнікоў і людзей-прафесіяналаў. Кожны з нас павінен вучыцца мысліць па-дзяржаўнаму, пераламляючы глабальныя стратэгічныя задачы праз асабістую прафесійную дзейнасць, глядзець на іх скрозь прызму ўласнай грамадзянскай пазіцыі і ўсведамляць, што ў агульным развіцці краіны павінна быць крыха яго добрасумленнай працы", - упэўнена Наталля Кучынская.

Яна прызналася, што быць дэлегатам на Усебеларускім народным сходзе - місія ганаровая і адказная. "Я выбрана дэлегатам упершыню, і адчуванне хвалявання і разуменне знакавасці гістарычнага моманту ў мяне па-сапраўднаму яркія", - сказала дэпутат.

"Тон размовы - канструктыўны, шчыры і дзелавы - будзе зададзены Прэзідэнтам. А паколькі Усебеларускі народны сход - сучасны вобраз веча, якое збіралася даўней для вырашэння важнейшых пытанняў, упэўнена, што будуць пачуты праблемы і прапановы дэлегатаў. Паколькі курс развіцця дзяржавы - воля народа", - заўважыла намеснік старшыні пастаяннай камісіі.

Акрамя гэтага, Наталля Кучынская чакае абмеркавання пытанняў аб сучасным развіцці сфер, якія фарміруюць багацейшы чалавечы капітал: аб адукацыі, задача якой падрыхтаваць прафесіянала для эканомікі ведаў, які ўмее вучыцца ўсё жыццё; аб павышэнні адказнасці і ролі сям'і ў выхаванні грамадзян; аб культуры і маральнасці, што цэментуюць грамадства.

"У нас, дэлегатаў, ёсць унікальная магчымасць - удзельнічаць у фарміраванні курсу развіцця краіны. Разумею, што наперадзе ў нас сур'ёзны абавязак: данесці інфармацыю да тых, хто даверыў быць дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу, і сваім асабістым прыкладам прадэманстраваць адказнае стаўленне да выбранага ўчастка работы", - рэзюмавала дэпутат.

Пяты Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 22-23 чэрвеня. На абмеркаванне выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады. Чакаецца, што ўдзельнікамі мерапрыемства стануць 2,5 тыс. чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі