Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

25 Май 2016

Развіццё навукі і адукацыі павінна стаць адной з галоўных тэм Усебеларускага сходу

25 мая, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Развіццё навукі і адукацыі павінна стаць адной з галоўных тэм Усебеларускага народнага сходу. Такое меркаванне выказаў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Ігар Марзалюк.

"Калі мы не будзем удзяляць развіццю навукі, адукацыі і культуры належнай увагі, то ў краіны не будзе сур'ёзнага руху наперад, тэхнічнага і эканамічнага прарыву, - упэўнены дэпутат. - На мой погляд, неабходна, каб навука і адукацыя былі аднымі з галоўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. Тады ў краіне будуць і фундаментальныя, і прыкладныя тэмы, і прарыўныя тэхналогіі. Без навукі немагчыма стварыць канкурэнтаздольную эканоміку, канкурэнтнае грамадства".

Ігар Марзалюк лічыць, што роля выкладчыка і настаўніка павінна стаць больш важкай у грамадстве. "Успомніўшы словы Ота фон Бісмарка, які сказаў, што ўсе войны ў свеце выйграе звычайны настаўнік матэматыкі. Гэта можна перафразаваць інакш: у сучаснай канкурэнтнай барацьбе выйграюць тыя, у каго добрыя настаўнікі", - лічыць дэпутат. На яго думку, таксама неабходна больш дыферэнцыравана падыходзіць да навучальнага працэсу. Дрэнна вучышся (маеш толькі 10-15 працэнтаў па профільных дысцыплінах) - не зможаш зрабіць нармальную кар'еру, уладкавацца на прэстыжную работу. Калі ў студэнта або навучэнца паказчык 60 працэнтаў - гэта ўжо зусім іншы шлях і перспектыва ў працоўнай дзейнасці.

Паводле слоў субяседніка, усе чакаюць ад маючага адбыцца народнага веча і адказу на пытанне, якім чынам Беларусь у бліжэйшым будучым будзе выбудоўваць эканамічную палітыку. "Мы павінны вырашыць разам, якая эканамічная палітыка для краіны будзе найбольш аптымальнай. І тут мы павінны арыентавацца на развітыя краіны, пераймаць іх лепшы вопыт па падтрымцы і развіцці малога і сярэдняга бізнесу, стварэнні рабочых месц, нарошчванні выпуску і экспарту тавараў з высокай дабаўленай вартасцю", - падагульніў Ігар Марзалюк.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі