Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

3 Май 2016

Пяты Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 22-23 чэрвеня

3 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 мая падпісаў указ нумар 164 "Аб скліканні пятага Усебеларускага народнага сходу". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Рашэнне аб скліканні 22-23 чэрвеня ў Мінску пятага Усебеларускага народнага сходу Прэзідэнт прыняў у мэтах рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця. На абмеркаванне выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады.

Указам устаноўлена колькасць удзельнікаў сходу, якая складае 2,5 тыс. чалавек, а таксама вызначаны важнейшыя арганізацыйныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы і правядзенні сходу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі