Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

9 Feb 2021

Падлужная: УНС стане зыходным пунктам у руху Беларусі наперад

Падлужная: УНС стане зыходным пунктам у руху Беларусі наперад

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усебеларускі народны сход стане зыходным пунктам у руху Беларусі наперад. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказала член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Людміла Падлужная.

"Праз пару дзён адбудзецца самы значны форум у нашай дзяржаве. У рабоце VI Усебеларускага народнага сходу прымуць удзел прадстаўнікі ўсіх сацыяльных груп і слаёў насельніцтва. Гэта рабочыя, людзі навукі, культуры, спорту, бізнесу, якія дэлегаваны палітычнымі партыямі, працоўнымі калектывамі, грамадскімі аб'яднаннямі. Людзі прыедуць з усіх рэгіёнаў нашай рэспублікі. Удзельнікі Усебеларускага народнага сходу розныя па ўзросце, жыццёвым вопыце, сваіх поглядах на сацыяльна-эканамічнае і грамадска-палітычнае жыццё краіны", - расказала Людміла Падлужная.

Паводле слоў парламентарыя, усіх іх аб'ядноўвае адно - шчыры клопат пра лёс Беларусі, жаданне захаваць незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць краіны, сацыяльную накіраванасць у далейшым яе развіцці. "Гэта ўмацаванне інстытута сям'і, стварэнне ўмоў для развіцця таленавітай моладзі, падтрымка пажылых людзей, шматдзетных сем'яў, людзей з інваліднасцю. Галоўнае - гэта паляпшэнне якасці жыцця кожнага грамадзяніна. Чалавек застаецца ў цэнтры дзяржаўнай палітыкі. Нездарма адным з прыярытэтаў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку з'яўляецца шчаслівая сям'я, - адзначыла яна. - Чытаючы Telegram-каналы, сачу за выступленнямі будучых удзельнікаў Усебеларускага народнага сходу. У іх жыццёвай і прафесійнай пазіцыі, у іх чаканнях можна ўбачыць вобраз будучыні Беларусі: сацыяльнай, прамыслова-аграрнай, высокатэхналагічнай".

Людміла Падлужная ўпершыню прыме ўдзел ва Усебеларускім народным сходзе. "Уражана маштабнасцю падрыхтоўкі форуму, асаблівасцю якога з'яўляецца своечасовае вывучэнне грамадскай думкі па ключавых пытаннях развіцця дзяржавы на дыялогавых пляцоўках, у грамадскіх прыёмных, падчас работы са зваротамі грамадзян, дзе і я мела гонар удзельнічаць. У аснову праблемнага поля форуму пакладзены запатрабаванні беларускага грамадства, меркаванне і погляды грамадзян на далейшае развіццё дзяржавы. Такі падыход, лічу, будзе садзейнічаць не толькі плённай працы Усебеларускага народнага сходу, але і стане залогам законнага характару прымаемых ім рашэнняў", - сказала яна.

Парламентарыю як педагогу неабыякава будучыня адукацыі, павышэнне статусу гэтай прафесіі. "Лічу, што пільную ўвагу неабходна звярнуць не толькі на ўдасканаленне самой сістэмы адукацыі, але і на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі. Каб выхаваць будучага грамадзяніна, мы павінны сёння ісці ў нагу з часам. Неабходна ўкласці ў розумы, што адукацыю трэба разглядаць не як паслугу, а як працэс, які суправаджае чалавека праз усё жыццё. Я глыбока пераканана, што маючы адбыцца форум стане зыходным пунктам у руху Беларусі наперад", - сказала на заканчэнне Людміла Падлужная.

VI Усебеларускі народны сход пройдзе 11-12 лютага ў Мінску. На абмеркаванне ўдзельнікаў будуць вынесены асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны. Агульная колькасць удзельнікаў і запрошаных складзе 2,7 тыс. чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі