Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

16 Снж 2020

Орда: прафсаюзы актыўна працуюць над прапановамі да Усебеларускага народнага сходу

Орда: прафсаюзы актыўна працуюць над прапановамі да Усебеларускага народнага сходу

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прафсаюзы актыўна працуюць над прапановамі да Усебеларускага народнага сходу. Аб гэтым сказаў газеце "СБ. Беларусь сегодня" старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, паведамляе БЕЛТА.

"Па сваім асабістым вопыце ўдзелу ва Усебеларускім народным сходзе магу сказаць, што гэта ўнікальная нацыянальная пляцоўка. Па сутнасці, усебеларускі адкрыты дыялог, дзе кожны ўдзельнік ад імя працоўнага калектыву, арганізацыі або аб'яднання можа ўзнімаць пытанні, праблемы, якія хвалююць людзей, і ўносіць свае прапановы. Прычым гэта абсалютна адкрытае абмеркаванне: ёсць рэальнае бачанне праблем і прапановы па іх вырашэнні, ёсць крытыка і ёсць канструктыўныя ініцыятывы. І, што самае галоўнае, кожнае меркаванне мае вагу: дэталёва абмяркоўваецца, аналізуецца. І ў выніку разам прымаюцца рашэнні аб тым, як павінна развівацца краіна", - адзначыў Міхаіл Орда.

Паводле яго слоў, на пятым Усебеларускім народным сходзе галоўныя пытанні, якія ўзнімалі прадстаўнікі прафсаюзаў, - гэта неабходнасць захавання сацыяльна арыентаванага падыходу ў эканоміцы і развіцця нашых прадпрыемстваў і працоўных калектываў. "За гэтым стаіць вельмі многае: бясплатныя медыцына і адукацыя, даступныя камунальныя паслугі і падтрымка сем'яў з дзецьмі, занятасць і заработная плата мільёнаў беларусаў. Па выніках сходу гэтыя прапановы былі падтрыманы. І былі пакладзены ў аснову праграмы развіцця краіны на пяцігодку. Сёння мы бачым, што гэтыя рашэнні сябе апраўдваюць. Мы захавалі і развіваем тое, што важна і неабходна людзям: сацыяльную абароненасць, падтрымку, даступную медыцыну, адукацыю, стабільную занятасць, - падкрэсліў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў. - У выніку паказчык малазабяспечанасці ў нас удвая ніжэйшы за сярэдні па краінах СНД і Усходняй Еўропе. У параўнанні з 2015 годам знізіўся ўзровень беспрацоўя, разлічаны па метадалогіі Міжнароднай арганізацыі працы. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы людзей выраслі на 9,6 працэнта".

У той жа час Міхаіл Орда лічыць, што ёсць і задачы, якія не ўдалося выканаць у поўнай меры. "У першую чаргу гэта датычыцца развіцця вытворчай сферы, прыцягнення інвестыцый, развіцця рынку працы. Сярод актуальных пытанняў таксама далейшы рост даходаў і ўзроўню жыцця людзей. І, безумоўна, іх трэба абмяркоўваць і шукаць шляхі вырашэння. У цэлым у грамадстве сёння ёсць запатрабаванне на дыялог па многіх пытаннях як эканамічнага, так і палітычнага характару. І адно з асноўных пытанняў - гэта змяненне Канстытуцыі. Усебеларускі народны сход - якраз тая пляцоўка, дзе і павінны абмяркоўвацца ўсе гэтыя пытанні: канструктыўна, узважана, з улікам інтарэсаў прадстаўнікоў розных сфер, прадпрыемстваў, арганізацый. Прафсаюзы са свайго боку таксама актыўна прымаюць удзел у выпрацоўцы прапаноў па рэфармаванні галоўнага дакумента. Гэта пытанне мы вельмі шырока абмяркоўвалі з прафсаюзным актывам ва ўсіх раёнах краіны, - расказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў. - І на сёння падрыхтавалі ўжо шэраг прапаноў. Безумоўна, як арганізацыя працоўных мы ў першую чаргу звяртаем увагу на тыя нормы галоўнага закона краіны, якія датычацца працоўных і сацыяльных адносін. І ўжо сёння бачым палажэнні, якія, на наш погляд, трэба ўзмацніць. Гэта датычыцца сістэмы сацыяльнага партнёрства, рэалізацыі права на работу, умоў і якасці працы. Пры гэтым галоўнае, аб чым нам сёння гавораць людзі, - пры любых змяненнях трэба захаваць сацыяльную накіраванасць Канстытуцыі краіны і палітыкі дзяржавы ў цэлым".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі