Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

9 Nov 2020

На Усебеларускім народным сходзе павінны прагучаць розныя меркаванні - Галоўчанка

На Усебеларускім народным сходзе павінны прагучаць розныя меркаванні - Галоўчанка
Раман Галоўчанка. Фота з архiва

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Усебеларускім народным сходзе павінны прагучаць розныя меркаванні, але ўсе яны павінны быць накіраваны на тое, каб зрабіць Рэспубліку Беларусь мацнейшай. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка сёння на першым пасяджэнні рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні шостага Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам трэба забяспечыць вылучэнне для ўдзелу ў сходзе найбольш дастойных кандыдатур, запрашэнне канструктыўных замежных гасцей, а таксама лідараў партый і грамадскіх аб'яднанняў. На Усебеларускім народным сходзе павінны прагучаць розныя меркаванні, розныя погляды на вырашэнне пытанняў, якія стаяць перад краінай. Але ўсе яны павінны быць накіраваны на тое, каб зрабіць Рэспубліку Беларусь мацнейшай", - сказаў Раман Галоўчанка.

Як адзначыў кіраўнік урада, падрыхтоўка да мерапрыемства павінна ісці без залішняй бюракратыі. Аргкамітэту трэба падрыхтаваць прапановы наконт даты, парадку правядзення сходу, колькасці яго ўдзельнікаў, а таксама наконт пытанняў, якія плануецца вынесці на абмеркаванне.

"Важнейшым момантам, які неабходна аб'ектыўна ўлічваць, з'яўляецца і санітарна-эпідэміялагічная сітуацыя ў нашай краіне. Неабходна выпрацаваць аптымальнае рашэнне, якое дасць магчымасць правесці гэта мерапрыемства без рызыкі для здароўя грамадзян", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

На яго думку, правядзенне Усебеларускага народнага сходу з'яўляецца "асабліва значнай для краіны формай народаўладдзя". "Менавіта на гэтай пляцоўцы найбольш поўна рэалізуецца канстытуцыйнае права грамадзян нашай краіны ўдзельнічаць у абмеркаванні дзяржаўнага і грамадскага жыцця. Гэта сапраўды важная падзея, якая шмат у чым вызначыць стратэгічныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на наступную пяцігодку", - адзначыў Раман Галоўчанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі