Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

16 Чэр 2016

МЗС запрасіла гасцей з 55 краін свету прыняць удзел у V Усебеларускім народным сходзе

МЗС запрасіла гасцей з 55 краін свету прыняць удзел у V Усебеларускім народным сходзе

16 чэрвеня, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў запрасіла больш за 100 гасцей з 55 краін свету прыняць удзел у V Усебеларускім народным сходзе. Аб гэтым паведаміў журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для ўдзелу ў V Усебеларускім народным сходзе, які пройдзе 22-23 чэрвеня, МЗС запрасіла больш за 100 гасцей з 55 краін свету. У прыватнасці, сярод ганаровых удзельнікаў сходу чакаюцца другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, кіраўнік фракцыі Камуністычнай партыі Расіі ў Дзяржаўнай думе РФ Генадзь Зюганаў", - адзначыў ён. Таксама ў мерапрыемстве прымуць удзел кіраўнік Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі Сяргей Кандыбовіч, лётчыкі-касманаўты, двойчы героі Савецкага Саюза Уладзімір Кавалёнак і Пётр Клімук.

Дзмітрый Мірончык растлумачыў, што сярод іншых запрошаных - прадстаўнікі аб'яднанняў беларускай дыяспары, шэраг вядомых замежных грамадска-палітычных дзеячаў, а таксама прадстаўнікі міжнародных арганізацый і інтэграцыйных аб'яднанняў, у якія ўваходзіць Беларусь, кіраўнікі замежных дыпламатычных місій. "Шэраг гасцей выступяць са зваротамі да дэлегатаў Усебеларускага сходу", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі