Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

11 Лют 2021

"Мы не закапалі грошы ў сельскую гаспадарку" - Лукашэнка аб аддачы ад АПК


Фота з архiва

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае вялікі ўклад, які ўносіць сфера сельскай гаспадаркі ў эканоміку краіны. Краіна надзейна ажыццяўляе сваю харчовую бяспеку нават у няпростых умовах, звязаных з пандэміяй. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Прэзідэнта, дзяржава не зможа існаваць, калі не здолее накарміць сваіх грамадзян. "Без сяла, без вёскі не можа быць дзяржавы", - падкрэсліў ён.

"Мы накармілі свайго чалавека, прадаём шмат прадукцыі, - адзначыў беларускі лідар. - Са слоў новага Прэзідэнта ЗША Байдэна, сёння з-за праблем, звязаных з пандэміяй (хлусіць, справа не толькі ў пандэміі), 36 млн амерыканцаў - больш за 10 працэнтаў насельніцтва - недаядаюць. З іх 12 млн - дзеці. Імперыя. Вядучая краіна. Есці няма чаго. Што казаць пра іншыя краіны... А ў нас ёсць што паесці. Калі ласка, мы можам прадаць, звяртайцеся. У нас ёсць яшчэ рэзервы".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў Беларусі пайшлі па правільным шляху, развіваючы сельскую  гаспадарку. Выратавалі вёску, далі магчымасць працаваць. Сельская гаспадарка стала прыбытковым бізнесам, тым не менш многае яшчэ трэба зрабіць, канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

"Таму мы не закапалі грошы ў сельскую гаспадарку. Яна ў мінулым годзе адзіная, якая амаль 6 працэнтаў дала, у плюс спрацавала. Хоць там шмат пытанняў, якія мы павінны вырашаць", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, неабходна ўкараняць новыя адаптыўныя сістэмы земляробства і тэхналагічныя рэгламенты, забяспечыць арганізацыі АПК надзейным абсталяваннем, паглыбіць сельгаскааперацыю. "На сельгаспрадукцыі павінны перш за ўсё зарабляць сяляне, а не пасрэднікі, гандлёвыя сеткі або яшчэ нехта, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Нам трэба паставіць на месца ўсіх гэтых пасрэднікаў і гандляроў. Яны не павінны нажывацца на працы сялян. Гэта і для прамысловасці вельмі важна. Выключыць гэта пасрэдніцтва, цалкам выкараніць! У тым ліку і гандляроў - там, дзе яны не патрэбны вытворчасці, іх быць не павінна. Я не гавару "рэзаць" усіх запар, але ў нас шмат галін, дзе яны проста ўзнімаюць цэны".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі